Прыхільнікі шамана, які хацеў «выгнаць Пуціна», абвясьцілі пра роспуск атраду пасьля пагрозаў

Yakut shaman goes to Moscow to "exorcise" Putin

Атрад якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які працягваў паход у Маскву пасьля яго затрыманьня, у сераду, 25 верасьня, абвясьціў аб роспуску і завяршэньні паходу. Пра гэта рэдакцыі «Сибирь. Реалии» паведаміў адзін з удзельнікаў Віктар Ягораў.

Паводле яго, у аўторак вечарам у лягер прыхільнікаў шамана прыехала група невядомых у цывільным і павезла некалькі чалавек у аддзяленьне паліцыі. Там ім заявілі, што, калі атрад ня будзе распушчаны, іх абвінавацяць у тэрарызьме, а лягер будзе ўзяты штурмам у сераду раніцай. У выніку прыхільнікамі шамана было прынята рашэньне аб роспуску групы і спыненьні паходу. Аднак, паводле афіцыйнай вэрсіі, аб роспуску атраду па тэлефоне папрасіў сам Габышаў, расказаў Ягораў.

Аляксандар Габышаў у сакавіку адправіўся ў Маскву для правядзеньня «абраду выгнаньня Пуціна». Яго затрымалі 19 верасьня на мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласьці. Раніцай 20 верасьня ён быў дастаўлены ў Якуцк, а пасьля — у псыханэўралягічны дыспансэр рэспублікі. Супраць шамана распачалі крымінальную справу аб закліках да экстрэмізму.

У праваабарончай арганізацыі Amnesty International якуцкага шамана назвалі вязьнем сумленьня і запатрабавалі яго вызваленьня.