Лукашэнка ўзнагародзіў Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў

Ала Пугачова, сакавік 2019

Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня ўзнагародзіў расейскую сьпявачку Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў, піша БелТА.

Сьпявачку ўзнагародзілі за ўнёсак у разьвіцьцё эстраднага мастацтва і ўмацаваньне беларуска-расейскіх культурных сувязяў.

Хто яшчэ з замежнікаў атрымліваў такі ордэн ад Лукашэнкі?

У сакавіку 2013 году кіраўнік Беларусі падпісаў указ аб узнагароджаньні ордэнам Дружбы народаў Уладзіміра Пуціна за інтэграцыю Беларусі і Расеі.

У кастрычніку 2012 году Беларусь наведаў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Аляксандар Лукашэнка з гэтай нагоды выказаўся пра «сымфонію ў адносінах паміж сьвецкай і духоўнай уладай у Беларусі» і падкрэсьліў «значны ўнёсак патрыярха ў саюзнае будаўніцтва» і «імкненьне захаваць славянскае брацтва народаў Беларусі, Расеі і Ўкраіны», падмацаваўшы словы ордэнам Дружбы народаў.

У лютым 2015 году ордэн Дружбы народаў атрымалі віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Аркадзь Дварковіч і першы віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дарагі Рамзан». Лукашэнка ўручыў Кадыраву ордэн Дружбы народаў

Абнаўляецца