Паліцыя Казахстану затрымлівае дзяўчынку-падлетка на вачах у сям'і. Відэа

Паліцыя Казахстану гвалтам затрымала дзяўчынку-падлетка ў сталіцы Нур-Султане 21 верасьня, калі тая ішла ў краму з маці і дзьвюма малодшымі сёстрамі. Супрацоўнікі паліцыі вырашылі, што дзяўчынка ўдзельнічала ў несанкцыянаванай акцыі і пацягнулі яе ў фургон. Маці паспрабавала адбіць дачку.

У Казахстане праходзяць масавыя мітынгі супраць будаўніцтва 55 кітайскіх заводаў, пашырэньня эканамічнага ўплыву Кітаю ў краіне і за лібэралізацыю палітычнай сыстэмы. Па ўсёй краіне было затрымана некалькі дзясяткаў чалавек, сярод іх і выпадковыя мінакі, пажылыя людзі, дзеці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Антыкітайскія пратэсты ў Казахстане: дзясяткі затрыманых