Страляніна ў Вашынгтоне: адзін чалавек загінуў, 5 параненых

У паліцыі паведамілі пра аднаго забітага і 5 параненых у выніку страляніны

У Вашынгтоне ўвечары 19 верасьня паводле мясцовага часу адбылася страляніна, у выніку якой загінуў чалавек. Пра гэта паведаміла паліцыя.

У выніку інцыдэнту яшчэ пяць чалавек атрымалі раненьні, двое зь іх — у крытычным стане.

Падазраванага пакуль не затрымалі, матывы злачынства высьвятляюцца. «Дэтэктывы апытваюць сьведак і праглядаюць запісы з камэр відэаназіраньня», — адзначыў прадстаўнік паліцыі.

Як паведамляе Reuters, інцыдэнт адбыўся на адлегласьці каля дзьвюх міляў ад Белага дома.