Беларусь дапаможа Вэнэсуэле лекамі дарма

Ілюстрацыйнае фота

Беларусь адправіць у Вэнэсуэлу лекі на суму каля 442 тысяч рублёў. Пастанова аб гэтым зьявілася 11 верасьня.

У сьпісе антыгіпэртанічны сродак максанідын на 104 500 рублёў, супрацьмікробны плевілёкс на 96 120 рублёў, кроплі для вачэй вітадэн на 65 436 рублёў. Усяго 35 пазыцый.

Больш за ўсё ўпаковак вітадэну (68 880), цытрамону (24 000) і максанідыну (15 000).

Урад даручыў «Белфармпраму», Міністэрству транспарту і камунікацый і Міністэрству замежных спраў забясьпечыць дастаўку лекаў у Вэнэсуэлу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мадура пойдзе па трупах», — вэнэсуэльскі рэжысэр пра саюзьніка Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МНС патлумачыла, чаму Беларусь адправіла ў Сырыю гімнастычныя абручы