МУС ня будзе абскарджваць прысуд, які прызнаў памылку АМАПу

Міністар унутраных спраў Юры Караеў, здымак 3 верасьня

Міністэрства ўнутраных спраў ня будзе абскарджваць прысуд, які назваў дзеяньні супрацоўнікаў ведамства незаконнымі, сказаў кіраўнік МУС Юры Караеў.

«Кампэнсацыя матэрыльнай шкоды законная і справядлівая», – пракамэнтаваў Караеў.

Дзьмітры Серада, здымак 2016 году

Суд Заводзкага раёну Менску 11 верасьня часткова задаволіў пазоў сям’і Дзьмітрыя Серады аб кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды да казны Рэспублікі Беларусь. Серада атрымае больш за 3 000 рублёў кампэнсацыі. Гэта грошы, якія сямʼя патраціла на рамонт кватэры пасьля ўварваньня АМАПу, мэдыцынскую і юрыдычную дапамогу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сям’я доктара, у кватэру якога памылкова ўварваўся АМАП, адсудзіла каля 3000 рублёў