Самалёт з украінскімі вязьнямі, якіх выдала Расея прызямліўся ў Кіеве

Агулам у Кіеў вярнуліся 35 чалавек. Сярод Іх Алег Сянцоў, Паўло Грыб, Эдем Бекіраў, Аляксандар Кольчанка і ўсе 24 маракі затрыманыя ў Керчанскай пратоцы. Сустракаць іх прыехаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, паведамляюць украінскія СМІ.

Украінскія вязьні, якія ўтрымліваліся ў Расеі вярнуліся ў Кіеў. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба Свабоды. На борце самалёта, які прызямліўся ў Барыспалі 35 чалавек.

Сустракаць іх прыехаў Уладзімір Зяленскі. Рэжысёр Алег Сянцоў, якія таксама сярод вызваленых з самалёта змог датэлефанавацца сваёй маці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 35 на 35: Украіна і Расея завяршылі абмен вязьнямі. Хто ў сьпісах вызваленых