Жыхар Мазыра, інвалід-вазочнік Віталь Кавалёў ваяваў зь мясцовымі ўладамі за пад’ёмнік у сваім пад’езьдзе. Калі зразумеў, што ніхто яму не дапаможа, змайстраваў прыстасаваньне, каб выбірацца на вуліцу праз вакно другога паверху.
Трапіць праз вакно на вуліцу яму дапамагае знаёмая жанчына, якая ўмее кіраваць прыстасаваньнем. Іншым людзям Віталь свой агрэгат не давярае. Аднак знаёмая можа наведваць Віталя толькі раз на тыдзень. Таму толькі ўвечары ў панядзелак ён можа трапіць на вуліцу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мазырскі вазочнік даслаў Лукашэнку фота, як выбіраецца на вуліцу. Праз вакно другога паверху