У цэнтры Менску прарвала трубу, утварыліся заторы. ФАТАФАКТ

На месцы здарэньня: камунальнікі ліквідуюць аварыю, частка праспэкту Незалежнасьці раскапаная

Зранку 2 верасьня на праспэкце Незалежнасьці ў Менску (у раёне дома № 46, насупраць 23-й гімназіі) прарвала вадаправодную трубу. Ад гэтага камунальнікам давялося раскапаць палову галоўнага праспэкта сталіцы, у выніку ўтварыліся вялікія заторы, хоць дзьве паласы з чатырох засталіся даступныя.

Паводле папярэдніх зьвестак, якія публікуе агенцтва «Минск-новости», труба дыямэтрам 300 мм прарвалася з прычны «натуральнага зносу». Рамонт абяцаюць правесьці максымальна хутка, а праблемаў з падачай вады не назіраюць.