У Рудзенску адкрылі помнік на магіле Алеся Ліпая. ФАТАФАКТ

Помнік Алесю Ліпаю

У гарадзкім пасёлку Рудзенск (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) 31 жніўня адкрылі помнік на магіле паэта, заснавальніка БелаПАН і інтэрнэт-газэты naviny.by Алеся Ліпая.

Ён устаноўлены побач з пахаваньнямі яго маці і сястры. Аўтар помніка – скульптар Вадзім Мацкевіч.

Частка сродкаў на ўстаноўку помніка сабрана на плятформе Ulej.by. Грошы ахвяравалі больш за 230 карыстальнікаў.

Алесь Ліпай, журналіст, паэт, выдавец, памёр 23 жніўня 2018 года.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год без Алеся Ліпая. 10 фактаў пра паэта, журналіста, заснавальніка БелаПАН