Абмен затрыманымі паміж Украінай і Расеяй адкладаецца да наступнага тыдня, — крыніцы Радыё Свабода

Адвакат Валянцін Рыбін (справа) заяўляе пра 3 верасьня як дату магчымага абмену

Пра гэта ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода сказалі 30 жніўня крыніцы ва ўкраінскіх праваахоўных органах, камэнтуючы паведамленьні чыноўнікаў, што пераказваюцца ў сродках інфармацыі.

Пра тое, што абмен можа адбыцца на наступным тыдні, паведаміў раней украінскі адвакат некалькіх грамадзян Расеі Валянцін Рыбін. Ён сказаў, што яго падабаронныя ўсё яшчэ знаходзяцца ў СІЗА ва Ўкраіне, а магчымай датай абмену назваў аўторак, 3 верасьня.

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага раней 30 жніўня зьняпраўдзіў інфармацыю, нібыта працэс абмену затрыманымі асобамі паміж Украінай і Расеяй завяршыўся.

«Калі ўзаемным вызваленьні ўтрыманы асоб завершыцца Офіс прэзыдэнта паведаміць пра гэта на афіцыйных каналах», — гаворыцца ў паведамленьні ў сетцы Facebook.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна і Расея абменьваюцца палоннымі. Офіс Зяленскага: працэс ідзе, але не завершаны