Корж узяў Менск. Паглядзіце, як тысячы фанатаў беларускага рэпэра зьбіраюцца на канцэрт

Выступ Макса Каржа — галоўны канцэрт лета ў Беларусі.

А можа нават і самы маштабны канцэрт у гісторыі краіны.

Ён праходзіць 24 жніўня ў Менску на стадыёне «Дынама». На яго прададзена 30 тысяч квіткоў.

Шчасьце: від сьпераду...

...і са сьпіны.

На канцэрт беларускага рэпэра зьехаліся і фанаты з суседніх краінаў.

Ахова паўсюль.

Сымболіка не забароненая.

Затрымалі хлопца за тое, што зь сябрамі прынесьлі калёнку ў чаргу на ўваход, танчылі і слухалі музыку.

Прапановы схаваць калонку і разысьціся АМАПаўцаў не задаволілі. Хлопца зьвезлі не міліцэйскам бусе.

Пасьля забралі яшчэ і яго сябра.

Дзяўчыну не хацелі пускаць на стадыён з мыліцамі.

Украінскі сьцяг не забаронены.

Корж узяў Менск!