У ЗША зафіксаваны першы выпадак сьмерці ад паленьня электроннай цыгарэты

Электронная цыгарэта, ілюстрацыйнае фота

Першы выпадак сьмерці ад электроннай цыгарэты зафіксаваны ў штаце Ілінос (ЗША). Пра гэта паведамляе Fox News.

Прадстаўнікі грамадзкага дэпартамэнту аховы здароўя штату сьцьвярджаюць, што пацыент быў дастаўлены ў шпіталь з сур’ёзным рэсьпіраторным захворваньнем пасьля вэйпінгу. Лекарам не ўдалося выратаваць яго жыцьцё. Ніякай іншай інфармацыі пра пацыента, уключаючы імя, узрост, родны горад ці даты сьмерці, не раскрываецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Амэрыцы пачалі змаганьне з «эпідэміяй вэйпінгу» сярод падлеткаў

У ведамстве адзначылі, што ў лякарнях штату знаходзяцца 22 чалавекі ва ўзросьце ад 17 да 38 гадоў, якія на мінулым тыдні ўдыхалі пару электронных цыгарэт. Дэпартамэнт, усьведамляючы сурʼёзнасць сытуацыі, выклікаў групу Цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў (ЦКЗ), экспэрты прыбылі ў штат і прыступілі да расьсьледаваньня выпадкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кураць 30% беларусаў. У Эўропе ў сярэднім 28%