21 жніўня памёр Ільля Курган (Ільля Эйдэльман). Заслужанаму артысту Беларусі было 93 гады. Пра гэта Tut.by паведамілі сваякі былога дыктара Беларускага радыё.
У 1949 годзе Ільля Львовіч прайшоў конкурс амаль з сотні кандыдатаў i быў прыняты дыктарам Беларускага радыё. Менавіта тады кіраўніцтва прапанавала яму памяняць прозьвішча. І ён узяў дзявочае прозьвішча маці — Курган. На радыё адпрацаваў да 1990 году.
Таксама Ільля Курган быў літаратурным кансультантам у Купалаўскім тэатры і Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, выкладаў на катэдры сцэнічнай мовы ў Беларускай акадэміі мастацтваў і ў Менскім універсітэце культуры і мастацтваў.