У грузінскіх гарах прапалі тры беларускія турысткі

  • БелаПАН

Гара Тэтнульды ў Грузіі, ілюстрацыйнае фота

Тры турысткі зь Беларусі прапалі на гары Тэтнульды (вышыня 4 869 м) у Верхняй Сванэтыі, паведаміў увечары 14 жніўня Першы канал грузінскай тэлевізіі са спасылкай на службу надзвычайных сытуацыяў МУС.

Дзьвюм жанчынам каля 60 гадоў, трэцяй — 36. Падчас пераходу з аднаго лягера ў другі яны аддзяліліся ад асноўнай групы, і больш іх ніхто ня бачыў.

Пошукавая апэрацыя доўжылася некалькі гадзін і была спыненая на ноч. У гэты час на месцы здарэньня заставаліся дзяжурыць ратавальнікі.

Раніцай пошукі павінны аднавіцца, пры неабходнасьці будзе задзейнічаны верталёт, гаворыцца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьвюх з трох беларускіх турыстак, якія прапалі ў гарах Грузіі, знайшлі мёртвымі