Імёны, якіх ужо няма

Гюстаў Курбэ, “Пахаваньне ў Арнане” (1850)

Усё дзяцінства побач са мною былі імёны людзей, якія не сустракаюцца ў сучасным жыцьці. Адну маю бабулю клікалі Ефрасіньня, як полацкую сьвятую. Дзядулю па мячы — Мікадзім. А ўвесь род яго ў вёсцы клічуць «Мікодзікавы», бо палова вёскі — Мялешкі.

Па кудзелі ўзгадваюцца таксама незразумелыя сёньняшняму слыху імёны Прахор ды Праскоўя. Дзядзьку майго клічуць Франц, як нешта прыйшлае — нямецкае. Але ж самым дзіўным для майго «гарадзкога» слыху было імя сяброўкі маёй бабулі, якая ў дзяцінстве амаль штодня заглядала да нас у госьці — Ганэфа. Думаў, што гэта была вясковая мянушка суседкі. Аднак толькі некалькі год таму даведаўся яе сапраўднае імя — яе клікалі Генуэфа.

Андрэй Мялешка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org