Папа Францішак: Мы чуем прамовы палітыкаў як у Гітлера ў 1934

Папа Францішак, архіўнае фота

Папа рымскі Францішак выказаў заклапочанасьць сучаснай рыторыкай палітыкаў і папярэдзіў пра небясьпекі нацыяналізму ў інтэрвію італьянскаму выданьню La Stampa.

«Я занепакоены, бо мы чуем прамовы, якія нагадваюць прамовы Гітлера ў 1934 годзе, — цытуе папу La Stampa — Мы першыя. Мы... Мы... Гэтыя думкі палохаюць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці зьменіцца беларускамоўны тэкст малітвы «Ойча наш» пасьля рашэньня папы Францішка?

Камэнтары папы Францішка зьявіліся пасьля таго як намесьнік прэм’ер-міністра Італіі Матэа Сальвіні заклікаў распусьціць парлямэнт і прызначыць датэрміновыя выбары.

Папа таксама сказаў, што мігрантаў трэба інтэграваць у грамадзтва. Ён назваў нацыяналізм «стаўленьнем ізаляцыі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак папрасіў цыганоў дараваць Рымска-каталіцкай царкве за дыскрымінацыю