Былы прэзыдэнт Кіргізстана Алмазьбек Атамбаеў абвясьціў аб пачатку бестэрміновага мітынгу каля будынка «Мэды Форум», які яму належыць і дзе разьмяшчаецца рэдакцыя тэлеканалу «Красавік».
«Мы выйдзем на мітынг, каб нас не лічылі за бараноў. Учора была спроба захопу, улада паварочваецца ў іншы бок. Узброеным у гэтым комплексе быў толькі Атамбаеў. Генпракурор прыкідваецца ці ня ведае законаў — мой дом знаходзіцца пад дзяржаховай да рашэньня суду, і сюды ня маюць права ўрывацца сілавікі», — заявіў Атамбаеў.
Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Джээнбекаў на пасяджэньні Савету бясьпекі краіны 8 жніўня сказаў, што Атамбаеў «груба парушыў Канстытуцыю і законы краіны, аказаўшы жорсткі ўзброены супраціў правядзеньню законных сьледчых мерапрыемстваў». Джээнбекаў дадаў, што для захаваньня законнасьці і бясьпекі ў краіне неабходна зрабіць «неадкладныя захады».
Паведамляецца, што па выніках пасяджэньня было прынята адпаведнае рашэньне. Якое менавіта, не ўдакладняецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Спэцназ ня змог узяць штурмам рэзыдэнцыю экс-прэзыдэнта Кіргізстану. ВідэаУ сяле Кой-Таш, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя Атамбаева, цяпер знаходзяцца каля 300 чалавек. Яны плянуюць пайсьці да Белага дома і да будынка ўраду з лёзунгам «Жээнбеков, сыходзь», паведамляе выданьне Kloop.
У ноч на 8 жніўня спэцназ ГНКБ Кіргізстану штурмаваў рэзыдэнцыю былога прэзыдэнта Кіргізстана Алмазбэка Атамбаева ў сяле Кой-Таш недалёка ад Бішкека, але апэрацыя скончылася няўдачай. У выніку сутыкненьняў з траўмамі шпіталізаваныя 45 чалавек, загінуў адзін паліцыянт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Колькасьць пацярпелых падчас штурму рэзыдэнцыі экс-прэзыдэнта Кіргізстану ўзрасла да 45Паводле апошняй вэрсіі, былому прэзыдэнту ўдалося забарыкадавацца ў адным з пакояў і спэцназ так і ня змог яго захапіць. У той жа час прыхільнікі Атамбаева павалілі частку агароджы вакол рэзыдэнцыі і прарваліся ўнутр. Яны захапілі некалькіх спэцназаўцаў, якія спрабавалі затрымаць прэзыдэнта, адабралі ў іх зброю і моцна зьбілі.
Алмазьбек Атамбаеў выступіў са зваротам. Відэазапіс ягонай заявы паказалі ў эфіры тэлеканала «Красавік». У прыватнасьці ён адзначыў, што спроба яго затрымаць была незаконнай. Атамбаеў заклікаў улады спыніць такія дзеяньні, таму што, на ягоную думку, гэта «дрэнна скончыцца».