Хочаш заробак? Спачатку заплаці «камуналку». Туркмэнскі досьвед

Улады Туркмэністану шукаюць новыя спосабы прымусіць насельніцтва аплачваць камунальныя паслугі. Дзяржаўныя службоўцы змогуць атрымаць заробак толькі пасьля таго, як пакажуць на працы даведку пра адсутнасьці запазычанасьці па аплаце за сьвятло, газ і ваду.

Як стала вядома карэспандэнту туркмэнскай службы Радыё Свабода, чыноўнікам-даўжнікам ня выдадуць зарплату за ліпень і жнівень. Каб атрымаць даведку аб адсутнасьці запазычанасьці, трэба як мінімум месяц.

Ва ўстановах па электраэнергіі вялізныя чэргі, якія даходзяць да тысячы чалавек. Таму, каб атрымаць даведкі, акрамя аплаты за электрычнасьць, даводзіцца плаціць хабар 50 манатаў (каля 30 рублёў), паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля доўгай адсутнасьці прэзыдэнт Туркмэністану Бердымухамедаў зьявіўся на ТВ

Раней кіраўніцтва некаторых мясцовых арганізацый патлумачыла свае дзеяньні патрабаваньнямі пракуратуры.

У грамадзкім транспарце гораду Туркмэнабад зьявіліся аб’явы з папярэджаньнем аб адключэньні сьвятла ў сувязі з запазычанасьцю па кватэрнай плаце. Раней такія папярэджаньні публікаваліся ў нацыянальнай прэсе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне пахавалі і цябе могуць». Куды зьнікаюць і як паміраюць прэзыдэнты