Ці будзе Беларусь мець аўтакефальную царкву?

Your browser doesn’t support HTML5

У праграме: Сёньня на Свабодзе: Ці будзе Беларусь мець аўтакефальную царкву? Ва ўкраінскім горадзе Чарнігаве адбыўся форум беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку стварэньня незалежнай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Кіраўнік Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін мяркуе, што форум дапаможа беларускім грамадзянам асэнсаваць неабходнасьць зьменаў у рэлігійным жыцьці краіны. Абмяркоўваюць Сяргей Абламейка і Юры Дракахруст. Вядзе перадачу Сяргей Навумчык. Мова пра мову – перадача Вінцука Вячоркі. Сёньня – пра тое, як правільна: «у Беларусі» ці «на Беларусі»?