БелАЗ абвінаваціў амаль 300 кампаніяў у продажы фальшывых запчастак

Бесьпілётны самазвал БелАЗ-7513R, ілюстрацыйнае фота

Канцэрн БелАЗ паведаміў пра чарговы рэйд у Расеі — у Кемераўскай вобласьці на складах горназдабыўных прадпрыемстваў выявілі кантрафактныя запчасткі да самазвалаў, якія пастаўляліся пад выглядам вырабленых жодзінскім заводам.

Таксама ў канцы мінулага месяца расейскія праваахоўнікі і прадстаўнікі БелАЗу агледзелі офіс адной з кемераўскіх фірмаў, якая незаконна выкарыстоўвала таварны знак беларускай кампаніі, цяпер матэрыялы накіраваныя на дасьледаваньне, па выніках якога чакаецца «працэсуальнае рашэньне».

БелАЗ даўно вядзе сьпіс пастаўшчыкоў, якія незаконна выкарыстоўваюць таварны знак заводу або пастаўляюць «шэрыя» дэталі. Цяпер у сьпісе 274 кампаніі. Зь іх 147 расейскія, яшчэ 82 — з Казахстану, 19 — з Украіны, 12 — з Кітаю, 8 — зь Беларусі, 3 — з Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жодзіне асудзілі за хабар намесьніка гендырэктара БелАЗу і яшчэ 6 чалавек