Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць наступствы глябальнага пацяпленьня.
Саўка:
У Яўропе страшная жара -
Плюс сорак два ужэ с утра.
Вот эта цемпература.
Грышка:
Так. Нібыта нейкі кепскі сон,
Нібы сурок, нібы праклён.
Плюс сорак два - гэта гамон.
Рэфрэн:
А ў нас дожджык дробны.
І ўсім нядобра.
Скардзяцца кабеты,
Што прапала лета.
Грышка:
Жах! У Нотр-Дама едзе дах,
І ахапіў жахлівы сквар
Далёка не адзін гектар.
Саўка:
Калі ў Яўропу бежанцы плылі,
Дык з афрыканскае зямлі
З сабой жарышчу прынясьлі.
Рэфрэн.
Грыш! Табе я точна гавару,
Саўсем жэ эта не к дабру,
Што прынясьлі яны жару.