У памяшканьні гандлёвага цэнтру ў Менску абвалілася падвясная столь

Гандлёвы цэнтар Galileo, ілюстрацыйнае фота

Telegram-канал Nexta паведаміў аб здарэнбні ў літоўскім візавым цэнтры ў гандлёвым цэнтры Galileo каля чыгуначнага вакзалу ў Менску: прынамсі ў адным памяшканьні часткова абвалілася падвясная столь. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не пацяпреў.

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў пацьвердзіла здарэньне — столь абвалілася на шостым паверсе, пацярпелых няма.