Крысьцін Лягард сыходзіць з пасады кіраўніка МВФ

Крысьцін Лягард

Францужанка Крысьцін Лягард ад 12 верасьня сыходзіць з пасады распарадчага дырэктара Міжнароднага валютнага фонду.

Яна прэтэндуе на пасаду старшыні Эўрапейскага цэнтральнага банку. Яе кандыдатура павінна быць зацьверджаная Эўрапейскім парлямэнтам. Калі гэта адбудзецца, 31 кастрычніка Лягард заменіць Марыё Драгі на пасадзе кіраўніка Эўрапейскага цэнтральнага банка.

Крысьцін Лягард працуе распарадчым дырэктарам МВФ ад 2011 года. Тэрмін паўнамоцтваў скончыўся ў ліпені 2021 году.

Кіраўнік Эўрапейскага цэнтральнага банку абіраецца на восем гадоў. Орган працуе ў Франкфурце-на-Майне і рэгулюе грашова-крэдытную палітыку 19 краін, якія выкарыстоўваюць эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Forbes» назваў 100 самых уплывовых жанчын сьвету. Беларусак няма