10 тысяч эўра за бэбі-бокс. Колькі каштуе жыцьцё дзіцяці?

Your browser doesn’t support HTML5

Ці зьяўленьне так званых бэбі-боксаў ці «вокнаў жыцьця» дапаможа вырашыць праблему кінутых немаўлятаў? Што прымушае жанчын адмаўляцца ад дзяцей адразу пасьля родаў? Ці працуюць фінансавыя санкцыі супраць жанчын, якія адмаўляюцца ад дзяцей? Абмяркоўваюць сямейная псыхатэрапэўтка Вольга Андрэева, кіраўніца цэнтру «Матуля» Вераніка Сярдзюк, грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч і пісьменьніца Тацяна Барысік.