Браў хабар валторнай і швайцарскім гадзіньнікам. Затрымалі намесьніка старшыні Дзяржынскага райвыканкаму

Ілюстрацыйнае фота

Намесьнік старшыні Дзяржынскага райвыканкама затрыманы праз падазрэньне ў атрыманьні хабараў, паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.

Паводле сьледчых, намесьнік старшыні Дзяржынскага райвыканкаму сыстэматычна браў хабар ад прадстаўніка прыватнай кампаніі і за гэта лабіяваў ягоныя інтарэсы.

«Вядома, што прадметамі хабару былі музычны інструмэнт валторна, швайцарскі гадзіньнік ды іншыя дарагія таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці», — паведамілі ў СК.

Падазраваны затрыманы, зь ім працуюць сьледчыя; заведзена крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі (атрыманьне хабару).