Карпаратыўны слэнг

Джон Генры Долф, «Кошкі-мышкі»

Да журналісцкай лексыкі ў стасунках з калегамі я прывыкла. А выпадковы наведвальнік рэдакцыі можа зьбянтэжыцца, пачуўшы газэтчыкаў:

— Уяві толькі! Мала, што парэзалі майго дырэктара, дык яшчэ ў падвал засунулі!

— А маю шапку ў флаг ператварылі!

Нармальнай мовай: у першага скарацілі матэрыял пра дырэктара і завярсталі яго ў самы ніз газэтнай старонкі, а загаловак над публікацыяй другога расьцягнулі за межы газэтнага слупка.

У тэатральных колах сваё. Выпраўляючыся на гастролі з дзіцячымі спэктаклямі, кіраўнік пастановачнай часткі дакладаў рэжысэру аб пагрузцы рэквізытаў:

— Кошкі-мышкі ўсе ўціснуліся, а вось парася ў газон ня ўлезла.

Гутарка ішла пра дэкарацыі для спэктакляў «Кошкі-мышкі» і «Парася, якое сьпявае».

Ала Клемянок

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org