У Курапатах каля рэстарану «Поедем поедим» АМАП затрымаў чатырох актывістаў «Маладога фронту»

АМАП затрымаў у Курапатах чатырох маладафронтаўцаў, якія стаялі на варце з плякатамі і вялікім бервяном упоперак уезду ў рэстаран «Поедем поедим».

Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук Павел Севярынец.

Затрыманы кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў, Іларыён Трусаў і яшчэ адзін сябра арганізацыі.