Заторы, чыноўнікі, расейскія бамбавікі. Як у Менску адгрымела рэпэтыцыя параду. ФОТА

У 18 гадзін праспэкт Незалежнасьці перакрылі для руху вайсковай тэхнікі

Тэхніка рухалася ад вайсковага гарадку «Уручча» праз цэнтр горада і да стэлы «Менск-горад герой»

Для калон тэхнікі вызвалілі 4 менскія вуліцы і тры з галоўных праспекта Менска: Пераможцаў, Машэрава, Незалежнасьці

Усю тэхніку асабіста праінспэктаваў Міністр абароны Андрэй Раўкоў (зьлева) разам са сваімі намесьнікамі

У сьвяткаваньні прымуць удзел больш за 5 тысяч вайскоўцаў, а ў складзе мэханізаванай калоны праедзе каля 280 адзінак тэхнікі

З прычыны перакрытых вуліц у горадзе ўтварыліся заторы

Затор з трамваеў на вуліцы Краснай

Выпадковыя назіральнікі параду

Міністр унутраных спраў Юры Караеў праходзіць каля супрацоўнікаў свайго міністэраства

У парадзе прымуць удзел тры парадныя разьлікі жанчын: два з іх ад узброеных сіл і адзін ад міліцыі.

Традыцыйна запрошаныя госьці — расейскія вайскоўцы

Сёлета ўздоўж вуліц, дзе знаходзяцца вайскоўцы, паставілі біяпрыбіральні

Кіраўнік АМАП Дзьмітры Балаба аглядае шыхты

Паветраная частка параду

Зьлева направа: старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо,
міністар МУС Юры Караеў, начальнік Генштабу і першы намесьнік міністра абароны Алег Белаконеў, міністр абароны Андрэй Раўкоў, намесьнік міністра абароны ​Сяргей Патапенка

Побач з дзяржаўным сьцягам Беларусі пранесьлі сьцяг СССР

Міністр абароны Андрэй Раўкоў прымае парад

Жаночая калёна вайскоўцаў

Ганаровыя госьці — народна-вызваленчая армія Кітая

Упершыню з 1995 году парад пройдзе ўвечары

Удзельнікі тэатралізаванай часткі назіраюць за парадам

Удзельнік тэатралізаванай часткі параду ў касцы салдата вэрмахту

Падчас паказу тэатралізаванай часткі подыюм дапоўніўся новымі людзьмі. Сярод іх (зьлева направа): намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Жаўняк, міністар культуры Юры Бондар, кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава, прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант, дзяржсакратар Савету бясьпекі Станіслаў Зась. За рэпэтыцыяй таксама назірала супрацоўніца службы пратаколу прэзыдэнта Дар'я Шманай

Ракетаносец-бамбавік паветрана-касьмічных войск Расеі Ту-160 «Белы лебедзь»

Чыноўнікі абмяркоўваюць тэатралізаваную частку 

Праездная частка пасьля праходжаньня гусенічнай спэцтэхнікі