Як праходзіў першы «Ігуменскі шлях» у памяць пра ахвяраў НКВД. Архіўныя кадры

Your browser doesn’t support HTML5

26 чэрвеня 1941 году на выхадзе з гораду ва ўрочышчы Цагельня былі расстраляныя вязьні перасыльнай турмы. Жалобныя ўрачыстасьці «Ігуменскі шлях» ладзяцца ад канца чэрвеня 1991 году, у іх традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Літвы і Польшчы.
26 чэрвеня 1991 году адбыўся першы «Ігуменскі шлях». У гэты дзень паўстагодзьдзем раней на выхадзе з Чэрвеня (ранейшая назва — Ігумен) ва ўрочышчах Цагельня і Высокі Стан былі расстраляныя блізу 3 тысяч вязьняў перасыльнай турмы НКВД — беларусаў, палякаў, літоўцаў ды іншых.

Але толькі пры канцы 1980-х шырокая грамадзкасьць даведалася, што Ігумен паўтарыў лёс Курапатаў — вакол яго пахаваныя тысячы палітычных зьняволеных.