Беларусы змогуць наведваць Эміраты бязь візаў

Дубай — сталіца Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў

Грамадзяне Беларусі змогуць бязь візы наведваць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

24 чэрвеня ў Менску падпісалі адпаведны дакумэнт. Зьмены ўступяць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парлямэнтамі абедзьвюх краін.

Сёньня беларусы могуць наведваць бязь візаў больш за 40 краін.

Беларусь таксама плянуе падпісаць дамову аб бязьвізавых паездках з Босьніяй і Герцагавінай.

Гэтае пытаньне ўздымалася 20 чэрвеня падчас сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынём прэзыдыюму Босьніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі беларусам чакаць «шэнген» за 35 эўра