Як на Палесьсі ўручную перацягваюць аўтамабільны паром

Каб пераправіцца праз Дняпроўска-Бускі канал на пароме, кіроўцы і пасажыры выходзяць з машын, бяруць у рукі мэталічныя прылады і ўручную перацягваюць паром на другі бераг. Такі незвычайны паром ходзіць у вёсцы Навасёлкі Драгічынскага раёну — недалёка ад мяжы з Украінай.