Чарговае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносінаў з Радай Эўропы, гаворыцца ў заяве прадстаўніка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тытуса Карлацяна, які рашуча асудзіў расстрэл Аляксандра Жыльнікава.
«Беларусь чарговым разам паказала, што яна ня цалкам адпавядае базавым эўрапейскім стандартам, і выкарыстаньне сьмяротнага пакараньня працягвае перашкаджаць разьвіцьцю глыбейшых адносінаў з Радай Эўропы», — сказаў Карлацян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вясна»: у Беларусі перад Эўрагульнямі выканалі чарговы сьмяротны выракЁн яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады ўвесьці ў тэрміновым парадку мараторый на сьмяротнае пакараньне і не караць сьмерцю другога фігуранта справы Вячаслава Сухарку, калі той яшчэ жывы, бо, «незалежна ад цяжару злачынства і грамадзкай зацікаўленасьці ва ўжываньні прапарцыйнай санкцыі, эўрапейскія дэмакратычныя стандарты забараняюць прымяненьне сьмяротнай кары пры любых абставінах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Рада Эўропы пра чарговы расстрэл у Беларусі: «Сьмерць — гэта не правасудзьдзе»13 чэрвеня стала вядома аб прывядзеньні ў выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Аляксандра Жыльнікава. Лёс другога фігуранта крымінальнай справы — Вячаслава Сухаркі — пакуль невядомы.
Рада Эўропы і Эўразьвяз асудзілі чарговае сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.