Эрдаган: Сыстэмы С-400 павінны прыбыць з Расеі ў Турэччыну ў ліпені

Уладзімер Пуцін і Рэджэп Эрдаган

Анкара чакае, што пастаўкі ракетнага комплексу С-400 з Расеі ў Турэччыну пачнуцца ў першай палове ліпеня, заявіў 16 чэрвеня прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган ў эфіры CNN Turk.

Пагадненьне Анкары з Масквой зьяўляецца асноўнай крыніцай напружанасьці ў адносінах паміж Турэччынай і ЗША. Вашынгтон заяўляе, што сыстэма супрацьракетнай абароны С-400 ўяўляе сабой пагрозу для рэактыўнай праграмы зьнішчальнікаў F-35 і таму Турцыі можа быць забаронена купляць F-35 у выпадку пагадненьня з Расеяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына набыла ў Расеі ўстаноўкі С-400, нягледзячы на пратэст ЗША

Раней на гэтым тыдні Эрдаган заявіў, што спадзяецца пераканаць ЗША адмовіцца ад пагрозы выключыць сваю краіну з праграмы вытворчасьці і эксплюатацыі зьнішчальнікаў F-35 у якасьці пакараньня за рашэньне Анкары аб куплі расейскай сыстэмы супрацьракетнай абароны.

Сустрэча Эрдагана з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам заплянавана на 28 чэрвеня ў Японіі — на мяжы саміту G20.