Аштрафаваная за памяць пра Чарнобыль. ВІДЭА

Юля Ляшкевіч 13 гадоў хварэла на рак, яе маці цяжка памірала ад анкалёгіі. Юля лічыць, што чарнобыльская тэма закранае кожнага і варта памятаць, што адбылося больш за 30 гадоў таму.

26 красавіка 2019 году Юля, як і кожны год у гэты дзень, прыйшла на Чарнобыльскі шлях. Празь месяц яе аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на 510 рублёў.