Парашэнка гатовы стаць прэм’ер-міністрам

Пятро Парашэнка

Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка гатовы стаць прэмʼер-міністрам у выпадку перамогі сваёй партыі «Эўрапейская салідарнасьць» на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.

«Калі мы пераможам на выбарах, то — так», — сказаў Парашэнка ў камэнтары «Грамадзкаму тэлебачаньню».

9 чэрвеня «Эўрапейская салідарнасьць» прадставіла першую дзясятку сьпісу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 21 ліпеня. У яго склад увайшлі, у прыватнасьці, Парашэнка, сьпікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, віцэ-сьпікер Рады Ірына Герашчанка, камандучы дэсантна-штурмавымі войскамі генэрал-лейтэнант Міхаіла Забродзкі ды іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне апублікаваныя сьпісы кандыдатаў ад партыяў Зяленскага і Парашэнкі