Часовай канцлеркай Аўстрыі стала старшыня канстытуцыйнага суду краіны Брыгіта Бірляйн, паведамляе Reuters. На гэтую пасаду яе прызначыў аўстрыйскі прэзыдэнт рэспублікі Аляксандр ван дэр Бэлен.
Бірляйн стала першай у гісторыі жанчынай, якая ўзначаліла аўстрыйскі ўрад. Яна застанецца на пасадзе да верасьня, калі ў Аўстрыі маюць прайсьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Парлямэнт Аўстрыі на пасяджэньні 27 траўня вынес вотум недаверу канцлеру Зэбаст’яну Курцу і кааліцыйнаму ўраду, які той ўзначальваў. Гэта стала вынікам скандалу з удзелам лідэра праварадыкальнай аўстрыйскай Партыі свабоды (АПС) Гайнца-Крыстыяна Штрахэ, які на мінулым тыдні пайшоў у адстаўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Аўстрыі вынес вотум недаверу ўраду пасьля скандалу з «пляменьніцай расейскага алігарха»У ліпені 2017 году было зьнята скандальнае відэа з удзелам Штрахэ і кіраўніка парлямэнцкай фракцыі АПС Ёгана Гудэнуса, на якім ідзе гаворка пра магчымыя таемныя фінансавыя зьдзелкі ў абыход аўстрыйскай падліковай палаты перад парлямэнцкімі выбарамі ў 2017 годзе.
Кадры былі зьнятыя невядомымі асобамі на схаваную відэакамэру на востраве Ібіца за тры месяцы да парлямэнцкіх выбараў. На відэа запісана, як Штрахэ абяцаў меркаванай пляменьніцы расейскага алігарха дзяржкантракты ў абмен на фінансаваньне перадвыбарнай кампаніі АПС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хопіць палохаць фашыстамі ў Эўропе