Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Аўстрыі вынес вотум недаверу ўраду пасьля скандалу з «пляменьніцай расейскага алігарха»


Ілюстрацыйнае фота. Былы віцэ-канцлер Гайнц-Крыстыян Штрахэ (зьлева) і канцлер Сэбасьцян Курц
Ілюстрацыйнае фота. Былы віцэ-канцлер Гайнц-Крыстыян Штрахэ (зьлева) і канцлер Сэбасьцян Курц

Парлямэнт Аўстрыі на пасяджэньні 27 траўня вынес вотум недаверу канцлеру Зэбаст’яну Курцу і кааліцыйнаму ўраду, які той ўзначальвае. Гэта стала вынікам скандалу з удзелам лідэра праварадыкальнай аўстрыйскай Партыі свабоды (АПС) Гайнца-Крыстыяна Штрахэ, які на мінулым тыдні пайшоў у адстаўку.

У ліпені 2017 году было зьнята скандальнае відэа з удзелам Штрахэ і кіраўніка парлямэнцкай фракцыі АПС Ёгана Гудэнуса, на якім ідзе гаворка пра магчымыя таемныя фінансавыя зьдзелкі ў абыход аўстрыйскай падліковай палаты перад парлямэнцкімі выбарамі ў 2017 годзе.

Кадры былі зьнятыя невядомымі асобамі на схаваную відэакамэру на востраве Ібіца за тры месяцы да парлямэнцкіх выбараў. На відэа запісана, як Штрахэ абяцаў меркаванай пляменьніцы расейскага алігарха дзяржкантракты ў абмен на фінансаваньне перадвыбарнай кампаніі АПС.

Апазыцыйная Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі адразу запатрабавала, каб у адстаўку пайшоў увесь кабінэт, на чале з Курцам. Канцлер разарваў кааліцыйнае пагадненьне з АПС, абвінаваціўшы яе ў падрыве палітычнай рэпутацыі Аўстрыі, і заклікаў правесьці датэрміновыя выбары.

Пасьля публікацыі відэа Гайнц-Крысьціян Штрахе абвясьціў пра сыход у адстаўку, а прэзыдэнт Аўстрыі выступіў за правядзеньне датэрміновых выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG