«Дзяўчаты ж не разьбіраюцца ў футболе». Як жанчыны судзяць мужчынскі футбол. ВІДЭА

Упершыню ў гісторыі беларускага футболу футбольны матч сярод мужчын судзіла жаночая брыгада. У стартавым туры чэмпіянату Беларусі сярод камандаў другой лігі (Д3) «Івацэвічы» і «Горкі» на поле выйшлі Вольга Цярэшка, Алена Карась і Анастасія Данчанка.

З усяго судзейскага корпусу матчы мужчынскіх футбольных камандаў могуць абслугоўваць толькі гэтыя тры дзяўчыны.

Свабода распытала ў іх пра сэксізм у футболе і рэакцыю мужчын.