Брусэль бяз Лукашэнкі, невядомы Данчык і куды зьнік Стары горад у Менску

Your browser doesn’t support HTML5

У праграме: Сёньня на Свабодзе: Ян Максімюк і Сяргей Навумчык абмяркоўваюць вынікі праграмы “Усходнее партрэрства” Цыкль "Невядомы Данчык" - гутаркі зь легендарным беларускім сьпеваком з Амэрыкі, нашчадкам сям'і Луцкевічаў Багданам Андрусышыным. Сёлета спаўняецца 30 гадоў як Данчык упершыню наведаў радзіму сваіх бацькоў, але беларусы, якія дагэтуль працягваюць слухаць ягоныя песьні, няшмат ведаюць пра свайго куміра. У размовах з Аленай Радкевіч Данчык дзеліцца невядомымі і вельмі асабістымі дэталямі свайго жыцьця. Як і куды зьнік Стары горад у Менску? Хто болей разбурыў — немцы ці саветы? І якую ролю ў гэтым адыграла НКВД? Гістарычны падкаст Сяргея Абламейкі пры ўдзеле Сяргея Шупы.