Мосарскай зоне цьвярозасьці — 10 гадоў. Ці ёсьць плён ад сухога закону? ВІДЭА

Ці можна ў Мосары ўбачыць сьведчаньні пасьпяховай барацьбы з алькагалізмам? Можна. І яшчэ якія.

На адным з панадворкаў мы заўважылі сад са скульптурамі. Ёсьць тут і свая сажалка, і мосьцік, і замак, і разнастайныя фігуры. Ад задуменнай сьвіньні да строгай жанчыны. Усю гэтую прыгажосьць стварыў сваімі рукамі работнік льнозавода Іван. Зрабіў пасьля таго, як кінуў піць.

Аўдыёвэрсія падарожжа

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сюрпрыз з Эўразьвязу. Як за працу ў савецкай Эстоніі беларусы атрымліваюць пэнсіі ў эўра