У Гомлі пакаралі кіроўцу тралейбуса, які адмовіў вазочніку ў пасадцы

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Гомельскі вазочнік 21 красавіка папрасіў кіроўцу тралейбуса дапамагчы трапіць у салён транспарту. Кіроўца адмовіў: «Няма часу». Пазьней кіроўцу прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці.

Вазочнік зьвярнуўся са скаргай у «Гарэлектратранспарт», там правялі разьбіральніцтва.

Паводле адказу, кіроўца падчас працы абавязаны ў выпадку неабходнасьці садзейнічаць пры пасадцы і высадцы вазочнікам.