Ужо сёньня: дзень народзінаў Анатоля Красоўскага

Анатоль Красоўскі

Падзеі 17 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 траўня 1952 году нарадзіўся беларускі бізнэсовец Анатоль Красоўскі. 16 верасьня 1999 году разам з палітыкам Віктарам Ганчаром Красоўскі быў выкрадзены ў Менску пры нявысьветленых абставінах.

Таксама ў гэты дзень

1788 — у Стакгольме адкрыўся Каралеўскі драматычны тэатар.

1792 — заснавана Нью-Ёркская фондавая біржа.

1814 — у Нарвэгіі прынятая першая Канстытуцыя.

1954 — Вярхоўны суд ЗША абвясьціў незаконнай расавую сэгрэгацыю ў школах.

1985 — у СССР прынята пастанова «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму і выкараненьні самагонаварэньня».

У гэты дзень нарадзіліся

1904 — францускі актор Жан Габэн.

1950 — у Баранавічах​ нарадзілася Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».

У памяці

1510 — Сандра Батычэлі, італьянскі мастак.

1931 — памёр падчас службы мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк. У 1922 годзе, калі беларуская праваслаўная царква ў БССР абвясьціла сваю аўтаномію ад Масквы, мітрапаліт Мэльхісэдэк узначаліў гэты працэс аддзяленьня. Як прапаведнік, ён быў вядомы сваёй прыхільнасьцю да беларускага нацыянальнага адраджэньня і падпаў за гэта пад перасьлед бальшавіцкіх спэцслужбаў.

1934 — быў расстраляны Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст. У міжваеннай Заходняй Беларусі браў удзел у дзейнасьці Беларускай сялянска-работніцкай грамады і Таварыства беларускай школы. Сядзеў у польскіх турмах.

1934 — расстраляны НКВД Міхаіл Кахановіч, палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст.