Хакера, якога шукалі па ўсім сьвеце, затрымалі ў Беларусі

Ілюстратыўнае фота

Ім аказаўся 30-ці гадовы жыхар Бабруйску. Ён зьдзейсьніў болей за 300 тысяч кібэратак толькі ў ЗША, за апошнія два месяцы зарабіў 60 тысяч даляраў, паведамляе тэлеканал АНТ.

Хакера па мянушцы Сатошы, якога шукалі па ўсім сьвеце затрымалі ў Беларусі. Гэта вынік сумеснай апэрацыі беларускіх сьледчых, аддзела «К» і Федэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША.

Ён жыў у Бабруйску, у кватэры разам з бацькам. Па інфармацыі сьледзтва хлопец зарабляў на тым, што здабываў дадзеныя вядомых кампаній а пасьля прадаваў іх.

Маладога чалавека па мянушцы Сатошы падазраюць у атаках на банкаўскія сэрвісы, плацёжныя сыстэмы, інтэрнэт крамы па ўсіх кантынэнтах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Непаўналетнія і пэнсіянэры, махляры і хакеры. Каго могуць амніставаць у 2019 годзе

Па інфармацыі сьледчых, праз уліковыя запісы, якія хакер прадаў зламысьнікам, прайшлі махлярскія апэрацыі на суму каля 5 мільёнаў долараў. Толькі ў ЗША ён зьдзейсьніў болей за 300 тысяч кібэратак. Пад ударам апынуліся Amazon і Western Union.

Затрыманы адразу пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам, яму пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі.