Трамп лічыць, што сьледчыя зацікавяцца сувязямі Гілары Клінтан з Украінай

Гілары Клінтан і Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што міністэрства юстыцыі ЗША зацікавіла інфармацыя аб магчымых сувязях паміж перадвыбарным штабам дэмакрата Гілары Клінтан і Украінай у 2016 годзе.

«Што тычыцца Ўкраіны, гэта гучыць як важная рэч, як нешта вельмі цікавае», — сказаў Трамп у інтэрвію тэлеканалу Fox News.

Па словах Трампа, дакумэнты сьведчаць пра магчымае дачыненьне ўкраінскіх уладаў да ўцечкі кампрамату на кіраўніка яго перадвыбарнай кампаніі Пола Манафорта.

Прэзыдэнт выказаў здагадку, што дакумэнты абавязкова зацікавяць генпракурора ЗША Ўільяма Барра.

«Пра гэтую справу з Украінай людзі гавораць ужо даўно», — дадаў прэзыдэнт ЗША.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўніка выбарчага штабу Трампа асудзілі на дадатковы турэмны тэрмін