Расея спусьціла на ваду атамную падводную лодку спэцыяльнага прызначэньня, якая, як лічаць, здольная несьці падводныя бесьпілётныя лятальныя апараты, абсталяваныя ядзернымі зарадамі.
Субмарыну «Белгарад» прэзэнтавалі 23 красавіка ў паўночна-заходнім расейскім горадзе Северадзьвінск. За запускам сачыў Уладзімер Пуцін празь відэасувязь у Санкт-Пецярбургу.
Расейскае дзяржаўнае агенцтва навінаў ТАСС паведаміла, што праца над распрацоўкай субмарыны будзе працягвацца, а ў наступным годзе пачнуцца выпрабаваньні з мэтай увядзеньня судна ў эксплюатацыю да канца 2020 года або ў пачатку 2021 года.
Расея спусьціла на ваду субмарыну, верагодна, здольную несьці ядзерныя бесьпілётнікі
Субмарына, верагодна, будзе абсталяваная падводнымі ядзернымі комплексамі «Пасэйдон» (на фота)