Некалькі кіеўскіх судзьдзяў просяць прыцягнуць Парашэнку да крымінальнай адказнасьці

Пятро Парашэнка

Судзейская калегія Акруговага адміністрацыйнага суду Кіева, якая раней прызнала незаконнай прыватызацыю Прыватбанка алігарха Ігара Каламойскага, абвінаваціла кіраўнікоў Украіны ў аказаньні ціску і ва ўмяшаньні ў працэс. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні суда.

Судзьдзі зьвярнуліся ў Генпракуратуру, Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў і Вышэйшую раду правасудзьдзя з просьбай пачаць дасудовае расьсьледаваньне і прыцягнуць дзеючага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, міністра юстыцыі і кіраўніка Нацбанка Ўкраіны да крымінальнай адказнасці. На думку калегіі, камэнтуючы яе рашэнне па Прыватбанку, чыноўнікі «зрабілі заявы, якія зьяўляюцца прамой пагрозай судовай сыстэме Ўкраіны» і падрываюць незалежнасьць судовай улады.

  • 18 красавіка суд у Кіеве прызнаў незаконнай нацыяналізацыю Прыватбанку, які ў мінулым належаў мільярдэру Ігару Каламойскаму. У канца 2016 банк, у якога былі фінансавыя праблемы, перайшоў пад кантроль украінскай дзяржавы.
  • Пазоў супраць нацыяналізацыі Прыватбанку разглядаўся ўкраінскімі судамі з чэрвеня 2017 года. Ён быў пададзены адвакатамі Каламойскага амаль адразу пасьля заканчэньня нацыяналізацыі банка ў пачатку таго ж года.
  • У пачатку красавіка Каламойскі заявіў у інтэрвію «Эканамічнай праўдзе», што не зацікаўлены ў вяртаньні банка, але хоча атрымаць ад дзяржавы 2 мільярды даляраў капіталу.