У Кіеве каля будынка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны прайшла акцыя «Дзякуй, Пятро» на знак падзякі за рэформы, праведзеныя прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам на працягу знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
На акцыю сабралася некалькі тысяч чалавек. Супрацоўнікі Адміністрацыі адчынілі браму, і ўсе ахвочыя змаглі падысьці непасрэдна да будынка Адміністрацыі.
Многія людзі прынесьлі з сабой дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны, плякаты з надпісам «Дзякуй», а ў часткі ўдзельнікаў акцыі былі элемэнты адзеньня ў колерах перадвыбарнай сымболікі Парашэнкі (бардовы).
Вечером 22 апреля в Киеве проходит митинг "Спасибо, Петр", участники которого вышли поблагодарить Петра Порошенко за пять лет президентства. #украина #выборы #порошенко pic.twitter.com/kiLoxjUCch
— Радио Свобода (@SvobodaRadio) April 22, 2019
Людзі некалькі разоў прасьпявалі гімн Украіны, на плошчы панавала сяброўская атмасфэра. Час ад часу людзі скандавалі: «Дзякуй, Пятро». Тэрыторыю ахоўвалі некалькі дзясяткаў праваахоўнікаў.