У Алжыры арыштаваныя пяць найбуйнейшых бізнэсоўцаў, якія ўваходзілі ў атачэньне былога прэзыдэнта краіны Абдэлязіза Бутэфлікі, што нядаўна сышоў у адстаўку пасьля масавых пратэстаў.
Як паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне, сярод арыштаваных Ісад Рэбраб, якога называюць самым багатым чалавекам Алжыра. Арыштаваныя таксама чатыры брата з сям’і Кунінэф.
На мінулым тыдні генэрал-лейтэнант Гаід Салах, начальнік генштаба алжырскай арміі, які сыграў важную ролю ў сыходзе Бутэфлікі з пасады, заявіў, што супраць шэрагу прадстаўнікоў альжырскай эліты будуць распачатыя крымінальныя справы па абвінавачваньні ў карупцыі. Абвінавачваньні ўжо вылучаны супраць былога прэмʼера і міністра фінансаў краіны.
82-гадовы Бутэфліка на фоне масавых пратэстаў спачатку адмовіўся балятавацца ў прэзыдэнты на пяты тэрмін, а затым, пад ціскам ваенных, сышоў у адстаўку. Дэманстрацыі, аднак, працягваюцца, іх удзельнікі патрабуюць сыходу ўсёй кіруючай вярхушкі.
Прэзыдэнцкія выбары ў Алжыры прызначаныя на 4 ліпеня.