Саўка ды Грышка пра перамогу Зяленскага

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага параўноўваюць украінскія выбары з тым, што адбываецца ў Беларусі.

Грышка:
Плача Парашэнка,
І Зяленскі плача.

Саўка:
Радам Цімашэнка,
Як кузьнечык, скача.
Плача Парашэнка,
Распрашчаўся з власьцью.

Грышка:
А Зяленскі выйграў,
Плача ён ад шчасьця.
Выбары, дэбаты,
Спрэчкі кандыдатаў...

Саўка:
Нету ў нас такога,
Нам яно ня нада!

Грышка:
Плача Парашэнка,
І Зяленскі плача.

Саўка:
Гэта Ўкраіна,
Там народ гарачы.

Грышка:
А ў нас - суботнік.
А ў нас - парадак.

Разам:
Узрыхлілі почву,
Насадзілі градак.